Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Наши рубрики
Архивы
Счётчик посещения сайта
QR-код

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

IMG_3759У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры з 19 па 24 лютага 2018 года прайшлі літаратурная віктарына “Як стаць дзесяцібальнікам?” у 8 “А” класе, літаратурна-музычная імпрэза “Размаўляй са мной па-беларуску!” у 7 “Б” класе, інтэлектуальная гульня “Вандроўка па роднай краіне” сярод 9-х класаў, віктарына “Матчына мова” ў 6 “В” класе.
А 21 лютага вучні 6 класа нагадалі ўсім, што сёння – Міжнародны дзень роднай мовы. Каляровая закладка стала напамінам по гэту дату.
На перапынках гучалі беларускія песні, адчувалася атмасфера свята. А вучні 5-х, 7-х і 9-х класаў прынялі ўдзел у творчым заданні “Не маўчы па-беларуску”: сталі аўтарамі ілюстрацый да самабытных беларускіх слоў.
Дзень роднай мовы запомніцца вучням нашай школы сустрэчай з паэтэсай Аленай Генадзеўнай Маеўскай і маладым пісьменнікам Кірылам Стаселькам. Пытанне існавання і развіцця роднай мовы ў сучасным грамадстве стала тэмай літаратурнай гасцёўні “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі!” Госці расказалі пра свой шлях да мовы, падзяліліся творчымі набыткамі з вучнямі старэйшых класаў.
Так прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе, які стаў цэнтральным святам Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Оставить комментарий

Вы должны зайти чтобы оставить комментарий

Минская область, г. Борисов, ул. Гончарная, 16, тел. 8-01777-30224 адрес эл. почты: school22borisov@mail.ru
Опросы

Что заставляет Вас учиться?

Показать результаты

Загрузка ... Загрузка ...