Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Наши рубрики
Архивы
Счётчик посещения сайта
QR-код

Творчая сустрэча «Літаратурная гасцёўня»

Апошнім часам у нашай школе сталі традыцыяй, у рамках правядзення Дэкады беларускай мовы і літаратуры, творчыя сустрэчы з вядомымі людзьмі: пісьменнікамі, паэтамі, музыкантамі. Не стаў выключэннем і гэты навучальны год.

У суботу, 27 лютага, завяршальным мерапрыемствам для настаўнікаў і вучняў-старшакласнікаў стала літаратурна-музычная гасцёўня, дзе адбылася сустрэча з творчай інтэлігенцыяй: музыкантамі гурта “Амплітуда смеласці“, якія ўдзельнічалі ў адборачным туры на конкурс “Еўрабачанне”, барысаўскай паэтэсай Аленай Маеўскай – ранейшым актыўным членам мясцовага літаратурнага аб’яднання “Бярэзіна” і маладым празаікам, былым вучнем нашай школы Кірылам Стаселька, які прэзентаваў прысутным сваю кнігу “Дзіцячы маніфест”, якая ўбачыла свет у снежні 2015 года.
Сустрэча была цікавай і запамінальнай, бо паміж гасцямі і гаспадарамі адбыўся дыялог на роднай мове, якой так дасканала валодаюць і музыканты, і літаратары. Прысутныя назвалі сустрэчу “глытком свежага паветра”, “хвілінамі задавальнення і шчырасці”.
Спадзяёмся, што традыцыя такіх сустрэч у нашай школе будзе працягвацца.

Комментарии закрыты.

Минская область, г. Борисов, ул. Гончарная, 16, тел. 8-01777-30224 адрес эл. почты: school22borisov@mail.ru
Опросы

Что заставляет Вас учиться?

Показать результаты

Загрузка ... Загрузка ...