Июнь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
Наши рубрики
Архивы
QR-код
Счётчик посещения сайта
До начала учебного года осталось:

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

17 лістапада 2018 года на базе сярэдняй школы № 22 г. Барысава прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, тэма якога заўсёды будзе актуальнай: “Тэма малой радзімы ў фарміраванні духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры вучняў”.

У час сустрэчы настаўнікі падзяліліся лепшымі напрацоўкамі, вызначылі найбольш прадуктыўныя метады і прыёмы фарміравання асноўных кампетэнцый вучняў на матэрыялах, прысвечаных тэме малой радзімы. Прысутныя адзначылі, што любоў да родных мясцін нараджаецца праз пачуцці, і абудзіць іх – адна з галоўных задач настаўніка.

На пасяджэнні прысутнічалі беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька і адзін з заснавальнікаў і аўтар публікацый газеты “Гоман Барысаўшчыны” Іван Юр’евіч Белы. Госці выказалі свой погляд на асаблівасці выхавання маладога пакалення, падзяліліся слушнымі заўвагамі.

Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што настаўнік роднай мовы і літаратуры адчувае асаблівую адказнасць за выхаванне грамадзяніна, чалавека, які любіць сваю Радзіму і нясе адказнасць за яе будучыню.РМА2 РМА4

Оставить комментарий

Вы должны зайти чтобы оставить комментарий

Минская обл., г.Борисов, ул.Гончарная, 16, тел. 8-0177-730224 адрес эл. почты: school22borisov@giac.by
Опросы

Что заставляет Вас учиться?

Показать результаты

Загрузка ... Загрузка ...