Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Наши рубрики
Архивы
Счётчик посещения сайта
QR-код
Новый год через:

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы

Добрай традыцыяй у 22-й школе стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. Кожны год у гэты дзень праходзяць розныя мерапрыемства, дзе ўдзельнікі аддаюць даніну паволі роднай мове і тым, хто на працягу ўсёй гісторыі адстойваў яе гонар і права на пачэснае месца як мовы незалежнай дзяржавы.


Гэта і літаратурныя гасцёўні, і віктарыны, і імпрамізаваныя святы з выкананнем фальклорных твораў на беларускай мове, і многае іншае – усяго нават не пералічыць.
А ў гэтым годдзе адбылася шчырая сустрэча старшакласнікаў і настаўнікаў школы з тымі, хто мовай сваіх твораў абраў родную, беларускую. Гэта барысаўская паэтэса Алена Маеўская і малады пісьменнік, выпускнік СШ №22, Кірыл Стаселька. Адбылася гаворка пра лёс, гісторыю і сённяшні дзень беларускай мовы, пра тое, як зрабіць так, каб шчырыя пачуцці да яе пасяліліся назаўжды у сэрцы кожнага беларуса.
Кірыл Стаселька заклікаў прысутных звярнуць увагу на тое, што беларуская мова зараз “у трэнде” у прагрэсіўнай моладзі. Гаварыць па-беларуску – модна.
А Алена Маеўская заўважыла, што ўсё сталае жыццё ішла да разумення выказвання “Мова народа – ад Бога!”.
У канцы сустрэчы беларуская мова гучала ў вершах, песнях, якія чыталі і спявалі і вучні, і настаўнікі.
Вынік сустрэчы: роздум у вачах вучняў. Дзеля гэтага стоіла сустракацца.

Оставить комментарий

Вы должны зайти чтобы оставить комментарий

Минская обл., г.Борисов, ул.Гончарная, 16, тел. 8-0177-730224 адрес эл. почты: school22borisov@mail.ru
Опросы

Что заставляет Вас учиться?

Показать результаты

Загрузка ... Загрузка ...